Другі міжнародны тэлекамунікацыйны форум Night International Telecom Forum

29 жніўня 2024

З 18 па 22 чэрвеня 2024 г. НЦАТ прыняў удзел у другім міжнародным тэлекамунікацыйным форуме Night International Telecom Forum, які праходзіў у горадзе Санкт-Пецярбург.

У рамках рэалізацыі маркетынгавай стратэгіі НЦАТ у частцы прадастаўлення міжнародных паслуг па транзіце міжнароднага трафіку перадачы даных з акцэнтам на стымуляванне попыту - прыцягненне транзіту, у тым ліку за кошт рэалізацыі гнуткай, канкурэнтна- арыентаванай на міжнародных партнёраў цэнавай палітыкі намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях НЦАТ Дрон Андрэй Іванавіч выступіў у пленарнай сесіі: «Міжнародны транзіт трафіку. Шляхі развіцця ва ўмовах шматпалярнага свету», з тэмай даклада: «Трансфармацыя шляхоў транзіту» ў якасці спікера.

Андрэй Іванавіч давёў да аўдыторыі праз прэзентацыйнае выступленне і дыскусійнае абмеркаванне маркетынгавую і цэнавую стратэгію НЦАТ, адзначыўшы тэндэнцыі на рынку сувязі з улікам эканамічных і геапалітычных асаблівасцей, актуалізаваўшы перавагі і прывабнасць транзітных магчымасцей Рэспублікі Беларусь.

З улікам тэндэнцыі росту замежнага інтэрнэт-трафіка, якая склалася, варта адзначыць праяўленую высокую цікавасць удзельнікаў да сесіі форуму: «Развіццё кропак абмену трафікам і CDN у сучасных умовах». У мэтах прыцягнення ўвагі расійскіх правайдэраў да размяшчэння CDN-сервераў на пляцоўках НЦАТ з улікам геаграфічных, тэхналагічных і геапалітычных пераваг Рэспублікі Беларусь намеснік дырэктара НЦАТ Карбоўскі Віталь Уладзіміравіч давёў да аўдыторыі тэму: "Развіццё CDN у Рэспубліцы Беларусь, уплыў Расійскага інтэрнэту на Рэспубліку Беларусь", што выклікала актыўныя дыскусійныя абмеркаванні расейскіх калегаў з прапановамі па развіцці супрацоўніцтва.