Нацыянальны цэнтр абмену трафікам святкуе юбілей - 10 гадоў!
11 лістапада 2020
11 лістапада 2010 года было створана і зарэгістравана Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Нацыянальны цэнтр абмену трафікам" згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2010 года № 515 "Аб некаторых мерах па развіццю сеткі перадачы даных у Рэспубліцы Беларусь».
З моманту свайго стварэння Нацыянальны цэнтр абмену трафікам актыўна працуе над рэалізацыяй стратэгічных праектаў, накіраваных на развіццё ў Рэспубліцы Беларусь сучаснай інфраструктуры сеткі перадачы даных на аснове ўкаранення новых інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Да цяперашняга моманту дзяржаўнае прадпрыемства "НЦАТ" прайшло вялікі шлях у сваім развіцці, і сёння працягвае развіваць міжаператарскі бізнес і наладжваць цесныя партнёрскія сувязі.
Дзякуй супрацоўнікам, якія штодзень на самым высокім узроўні выконваюць свае прафесійныя абавязкі. Стабільнасць, высокая эфектыўнасць кампаніі - вынік працы згуртаванай каманды прафесіяналаў дзяржаўнага прадпрыемства "НЦАТ".
Дзякуй партнёрам, дзякуючы якім мы падвышаем якасць сэрвісаў і пашыраем геаграфію прысутнасці.
Упэўненыя, што ў будучыні нас чакаюць яшчэ больш амбіцыйныя і паспяховыя праекты ў тэлекамунікацыйнай сферы Рэспублікі Беларусь!»