• Галоўная
  • Навіны
  • Нацыянальны цэнтр абмену трафікам прыняў удзел у Спартыўным фестывалі Kaspersky Race 2023

Нацыянальны цэнтр абмену трафікам прыняў удзел у Спартыўным фестывалі Kaspersky Race 2023

22 верасня 2023

16-17 верасня на тэрыторыі парка актыўнага адпачынку "Якуцкія горы" прайшоў Спартыўны фестываль "Kaspersky Race 2023". Мерапрыемства арганізавана Лабараторыяй Касперскага сумесна с Федэрацыяй прыгодніцкіх гонак.

"Kaspersky Race 2023" - гэта восеньскае спартыўнае свята, якое штогод аб'ядноўвае звыш 1 500 удзельнікаў рознага ўзросту: прафесіяналаў і аматараў актыўнага адпачынку, у тым ліку сем'і з дзецьмі. На працягу трох гадоў удзельнікі спаборніцтваў адпраўляюцца ў забегі па 15 розных дыстанцыях даўжынёй ад 400 метраў да 160 км за новымі рэкордамі і ўражаннямі.

У бягучым годзе Дзяржаўнае прадпрыемства "НЦАТ" выступіла партнёрам мерапрыемства.

Камандай Міжнароднага цэнтра адукацыі НЦАТ "ROZUM" былі арганізаваны актыўнасці для ўсіх катэгорый удзельнікаў свята: квізы па інфармацыйнай бяспецы, інтэрактыўныя спартыўныя квізы, латарэі, джэнга, Цік Ток батлы, фотаконкурсы, конкурсы дзіцячых малюнкаў і віртуальныя гульні на любы ўзрост і густ. Самыя актыўныя маглі выйграць квадракоптары, разумныя гаджэты для дома, а таксама прызы ад салодкага спонсара лакацыі - кондитерской фабрики «Коммунарка». 

На працягу двух дзён на лакацыі Нацыянальнага цэнтра абмену трафікам працавала крэатыўная фотазона. Жадаючым зрабіць фота на памяць прэзентаваліся паслугі прадпрыемства і ўручалася рэкламная прадукцыя.

Напрыканцы дня кожнае дзіця, якое прыехала на спартыўнае свята разам з бацькамі, атрымала падарунак ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі НЦАТ!