• Галоўная
  • Навіны
  • Міжнародны цэнтр адукацыі НЦАТ "ROZUM" у ліку прызёраў Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў

Міжнародны цэнтр адукацыі НЦАТ "ROZUM" у ліку прызёраў Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў

19 снежня 2022

14 снежня адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў 13-га Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў.

Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Беларускі інавацыйны фонд.

Сёлета за званне "Лепшы інавацыйны праект" і "Лепшы маладзёжны інавацыйны праект" змагаліся каля 200 удзельнікаў. Гэта рэкордная колькасць за 13 гадоў. Самымі папулярнымі напрамкамі распрацовак сталі галіны медыцынскіх навук, сельскай гаспадаркі, прамысловай сферы і сацыяльнай накіраванасці. Многія праекты інтэграваныя з IT-сферай. У фінал выйшлі 40 праектаў.

Міжнародны цэнтр адукацыі НЦАТ прадставіў на конкурс сваю распрацоўку - праект "Лічбавая адукацыйная платформа "ROZUM" для павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў у дыстанцыйнай форме навучання. Гэты праект прайшоў экспертызу, выйшаў у фінал конкурсу і стаў уладальнікам III месца ў намінацыі "Лепшы інавацыйны праект".

Акрамя прызавога месца, праект быў адзначаны шэрагам экспертаў, якія ўваходзяць у склад журы. Так Кацярына Бірэцкая, галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі тэлеканала "НТВ_Беларусь", узнагародзіла каманду праекта памятным падарункам і адзначыла сам праект, які закранае найбольш актуальную тэматыку ў інфармацыйным парадку дня. Дырэктар Цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва ТАА "Дзелавыя медыя" Патуцін Аляксандр уручыў сертыфікат на комплексную экспертызу і інфармацыйную падтрымку праекта, а начальнік аддзела па рэкламнай камунікацыі ПУП "Рэмага" Таццяна Малахоўская адзначыла праект сертыфікатам на маркетынгавае прасоўванне: распрацоўку брэнд-бука у праграме па інавацыях.

Віншуем з пабедай!